Вы здесь: Home
У кнігу ўвайшлі гістарычныя нататкі, прысвечаныя заходнім абласцям Беларусі. Лёгкай мовай аўтар расказвае пра яркія падзеі, якія адбываліся на Гродзеншчыне і Брэстчыне. Чытач даведаецца пра «пачвару з Чарнаўчыц», візіты ў Гродна французскіх каралёў і рускіх цароў, патрабаванні Брэсцкай уніі, ролю пінчукоў у стварэнні ВКЛ і многае іншае. Выданне змяшчае вялікі аб'ём цытат з гістарычных дакументаў і рэдкія ілюстрацыі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі – канцэптуальны зборнік апавяданняў. Перад чытачом з'явяцца, сярод іншых, хлопчык сірата, жонка чыноўніка, настаўніца літаратуры, якую абвінавачваюць у дзіўным злачынстве, габрэй, што рашае вярнуцца на радзіму продкаў – Беларусь, беглы шызафрэнік, стары дзед з лясной глушы і бяздомная дзяўчына. Некаторыя апавяданнi сборнiка таксама апублікаваны ў кнізе «Пастэга».
Сборник концептуальных рассказов на белорусском языке, связанных общими героями. Вечные темы, такие как любовь и ненависть, верность долгу и предательство, показаны в мире, созданном с помощью элементов белорусского и литовского фольклора.
Кніга знаёміць з гісторыямі каралёў, магнатаў і шляхты. Ад гучнага палітычнага забойства да сямейнай сваркі каралеўскай пары, ад інтрыг князёў да фрывольных баляў з напаўголымі шляхцянкамі, ад падрабязнага апісання жыцця Стэфана Баторыя да біяграфій дробных дваран. Палітыка і побыт эліты Рэчы Паспалітай, паказаны з дапамогай вялікай колькасць цытат са старажытных дакументаў. Знатныя гісторыі, чытачу раскажуць іх відавочцы.